20 лютага, напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы, у філіяле “Вярэйкаўская сельская бібліятэка” прайшла квіз-гульня “На мове – сэрцу зразумелай”.

Удзельнікі з задавальненнем паспрабавалі сябе ў конкурсах: “Інтэлектуальная азбука”, “Куфэрак слоў”, “Смак роднай мовы”, “Тлумачальнік”, “Апранайся па-беларуску”, тым самым паказалі выдатныя веды роднай беларускай мовы.

У завяршэнні ўсе разам прыйшлі да высновы, што беларуская мова заслугоўвае таго, каб яе любілі, ганарыліся і размаўлялі на ёй.

Мерапрыемства атрымалася цікавым і захапляльным.