25 студзеня ў філіяле “Бібліятэка – цэнтр нацыянальнай культуры аг. Юбілейны” адбылася фальклорная гадзіна пад назвай “Зімовыя святы нашых продкаў”.

Удзельнікі клуба па інтарэсам “Спадчына” даведаліся пра гісторыю ўзнікнення зімовых свят, як адзначалі святы нашы продкі. Дазналіся пра павер’і і прыкметы зімовых свят. Пазнаёміліся з кнігай “Святы і абрады беларусаў”. Напрыканцы сустрэчы ўдзельнікі клуба праглядзелі абрад калядавання.