Да юбілею Алеся Якімовіча ў філіяле “Ізабелінская сельская бібліятэка” прайшло літаратурнае знаёмства “Спадчына Алеся Якімовіча” для ўдзельнікаў клуба “Чароўная карусель”. На мерапрыемстве вучні гаварылі пра творчую спадчыну аўтара.

Спачатку бібліятэкар разам з прысутнымі ўспаміналі біяграфічныя звесткі пра жыццё і творчасць пісьменніка. Дапоўнілася літаратурнае знаёмства цікавымі конкурсамі, такімі як: “Трапны стралок”, дзе ўдзельнік выбіраў пытанне па біяграфіі пісьменніка і адказваў на яго. А таксама дзеці збіралі поўную назву твораў аўтара, адказвалі на пытанні ад героя казкі Каваля Вярнідуба.

Алесь Якімовіч быў не толькі дзіцячым пісьменнікам, але і перакладчыкам. Пісаў займальныя і павучальныя творы для дзяцей рознага ўзросту. У ходзе літаратурнай гадзіны прысутныя змаглі ў гэтым упэўніцца.

Напрыканцы мерапрыемства пазнаёміліся  з кніжнай выставай “Вершы і казкі для дзяцей”, на якой былі прадстаўдены ўсе творы пісьменніка, якія ёсць у бібліятэцы.