Традыцыйна кожную першую нядзелю верасня ў Беларусі адзначаюць Дзень пісьменства. У гэты дзень аддаюць даніну роднай мове, культурнай спадчыне Рэспублікі.

4 верасня ў філіяле “Шылавіцкая сельская бібліятэка” прайшло гістарычнае падарожа “Ад першадрукара Скарыны да сучаснай беларускай кнігі”. Прысутныя даведаліся шмат цікавага з гісторыі беларускага кнігадрукавання, а таксама аб жыцці і дзейнасці першадрукара Ф. Скарыны і яго паслядоўнікаў: К. Тураўскага, Е. Полацкай, П. Мсціслаўца і інш.

Бібліятэкар расказала аб гісторыі стварэння кнігі, аб тым, як кнігі мяняліся на працягу стагоддзяў. Дзеці даведаліся аб гісторыі станаўлення і развіцця беларускай пісьменнасці і кнігадрукавання, маглі бліжэй пазнаёміцца з традыцыямі святкавання Дня пісьменства ў нашай краіне. З задавальненнем прынялі ўдзел у конкурсах  “Перакладчыкі”, “Ад прыказкі да прымаўкі” і віктарыне “Мая Беларусь”.