Для супрацоўнікаў ДУК “Ваўкавыская раённая бібліятэка” 14 снежня была арганізавана школа прафесійнага майстэрства “Планаванне і справаздачнасць бібліятэк у кантэксце новых задач”.
Намеснік дырэктара Лешчык Н.Г. адкрыла пасяджэнне і асветліла станоўчыя напрацоўкі, недахопы ў працы бібліятэкараў і планы на перспектыву.
Інспектар па кадрах Габрыельчык В.С. азнаёміла прысутных са змяненнямі ў Працоўным кодэксе Рэспублікі Беларусь.
Бібліятэкар аддзела фарміравання бібліятэчнага фонду Герасімовіч Т.С. закранула пытанні вядзення ўліковых форм бібліятэчнага фонда.
З прыярытэтнымі накірункамі планавання работы на 2024 год і асноўнымі рэкамендацыямі па складанню гадавых планаў азнаёміла калег загадчык аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці Цярэшка А.І.
Метадыст аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці Шалястовіч В.В. нагадала аб знамянальных і памятных датах 2024 года, зрабіла агляд календароў на наступны год.