27 мая ў філіял “Ізабелінская сельская бібліятэка” былі запрошаны ўдзельнікі клуба “Чароўная карусель” на літаратурна-краязнаўчы палілог “Краявіды роднага краю, вам у любові я прысягаю”.
Чарговую сустрэчу мы прысвяцілі краявідам роднага краю. У гэты дзень бібліятэкар разам з удзельнікамі клуба “прайшліся” па вёсцы і прыгадалі яе мінулае. Дзеці з любоўю чыталі вершы, прысвечаныя роднай вёсцы. Усім было вельмі цікава.
У бібліятэцы была аформлена кніжная выстава “Край мой родны –зямля Ізабелінская”