28 верасня на ўрок бібліятэчна-бібліяграфічных ведаў “Бібліятэка, кніжка, я – разам дружная сям’я” ў філіял “Гарадская бібліятэка №46” завіталі выхаванцы дзіцячага садку №12.

   Бібліятэкар Ганісеўская І. М. расказала дзецям для чаго патрэбна бібліятэка, пазнаёміла з правіламі паводзін у ёй, з правіламі карыстання кігамі. Дзеці даведаліся, што такое “Абанемент” і “Чытальная зала”, чым перыядычныя выданні адрозніваюцца ад кніг. Таксама пазнаёміліся з кніжнымі выставамі, якія дзейнічаюць у бібліятэцы на працягу года.

 Вельмі спадабаліся прысутным дзіцячыя энцыклапедыі і часопісы, дэманстрацыя самай вялікай і маленькай кніг бібліятэкі, а таксама розныя  літаратурныя забавы.