21 верасня ў філіял “Гарадская дзіцячая  бібліятэка” ў чарговы раз завіталі ўдзельнікі літаратурна-краязнаўчага клуба “Крынічка”. На гэты раз іх чакала краязнаўчая гульня-падарожжа “Маленькім беларусам пра любую Беларусь”, дзякуючы якой дзеці адначасова праверылі свае веды і пазналі шмат новага і цікавага пра Беларусь. Для гэтага ім неабходна было пераадолець шэсць станцый: “Беларусь на карце Еўропы”, “Гарады Беларусі”, “Экалагічная”, “Чым і кім славіцца мой край”, “Дзякуй дзеду за Перамогу”, “Што ты ведаеш пра Беларусь”. Напрыканцы мерапрыемсва вучні прагледзелі відэаролік “Мая Беларусь” і пазнаёміліся з кніжнай выставай “Люблю мой край…” .