Першыя вераснёвыя дні на Беларусі напоўнены надзвычай прамяністай духоўнасцю. 1 верасня адзначаецца Дзень ведаў, а ў першую нядзелю – свята ў гонар кнігі. Вось і ў філіяле “Вярэйкаўская сельская бібліятэка” да Дня беларускага пісьменства 3 верасня прайшоў відэаўрок “Няма на свеце цуда дзівосней, чым кніга”, удзельнікі якога з дапамогай відэа мелі магчымасць крок за крокам прайсці ўсе прыступкі станаўлення пісьменнасці ў нашай краіне ад часоў Францыска Скарыны да нашых дзён.
Адгадвалі загадкі, прагаворвалі скарагаворкі, разгадвалі шарады, складалі пагаворкі пра кнігу. Асаблівы інтарэс у дзяцей выклікалі лічылкі, якія яны старанна завучвалі, каб потым выкарыстоўваць у гульні з сябрамі.
Зацікавіла ўдзельнікаў сустрэчы беларуская дзіцячая літаратура, якую прадставіла бібліятэкар, і ўрыўкі з якой удзельнікі мерапрыемства пачыталі ўголас.