4 верасня 2022 года ў нашай краіне адзначылі ХХІХ Дзень беларускага пісьменства, сутнасць якога заключаецца ў паказе адзінства друкаванага беларускага слова з гісторыяй і культурай беларускага народа.
Да вышэйзгаданай падзеі супрацоўнікі філіяла “Гарадская дзіцячая бібліятэка” падрыхтавалі відэапрэзентацыю “Дзень беларускага пісьменства”, дзе асвятлялася, што гэта за свята, як узнікла ідэя святкавання, узгадваліся сталіцы фестывалю.