4 жніўня спаўняецца 105 гадоў з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі, празаіка і перакладчыка, лаўрэата дзяржаўных і літаратурных прэмій, ганаровага акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Янкі Брыля (сапраўднае імя – Іван Антонавіч Брыль).
Уся творчасць пісьменніка прасякнута глыбокім, чыстым пачуццем да сваёй радзімы. Шчырае, сумленнае служэнне роднай зямлі, роднаму народу было галоўнай мэтай і сэнсам яго жыцця.
Бібліятэкар філіяла «Субацкая сельская бібліятэка» падрыхтавала для сваіх чытачоў літаратурны партрэт «Янка Брыль: усё жыццё з народам». Ілона Мікалаеўна паведаміла пра жыццё і творчасць пісьменніка і прапанавала ўсім жадаючым успомніць і бліжэй пазнаёміцца з яго вядомымі творамі.
Янка Брыль пісаў як для дзяцей, так і для дарослых. Кнігі, прадстаўленыя на выставе, зацікавяць розныя пакаленні чытачоў і прыхільнікаў выдатнага беларускага аўтара.