4 жніўня спаўняецца 105 гадоў з дня нараджэння Івана Антонавіча Брыля, беларускага пісьменніка – празаіка, перакладчыка, публіцыста, ганаровага акадэміка НАН Беларусі.
З мэтай папулярызацыі твораў Янкі Брыля бібліятэкар філіяла “Шылавіцкая сельская бібліятэка” правяла агляд літаратуры для выхаванцаў ДУА “Шылавіцкі яслі-сад” пад назвай “Залатыя кросны душы”.
Бібліятэкар расказала аб жыцці і творчасці пісьменніка. Прапанавала такія творы аўтара як: «Адзін дзень», «Акраец хлеба», «Сняжок і Волечка», «Зялёная школа» і іншыя. Затым дзецям зачытала апавяданні “Жыў-быў вожык” і “Сустрэча” з кніжкі Янкі Брыля “Цуды ў хаціне”. Дзеці з задавальненнем праслухалі апавяданні, а затым усе дружна іх абмяркоўвалі. А самаму актыўнаму ўдзельніку Мухорыну Мішы, у якога сёння таксама дзень нараджэння, дастаўся ў падарунак дзіцячы часопіс-размалёўка з наклейкамі “Бабушкин сундучок”.