Уборачная кампанія на сельскагаспадарчых палетках РСКУП “Ваўкавыскае” пачалася па старадаўнім беларускім звычаю – з зажынак. А правялі абрад супрацоўнікі Вярэйкаўскага Дома культуры з удзелам бібліятэкара Вярэйкаўскай сельскай бібліятэкі.
Нашы продкі з вялікай павагай адносіліся да гэтага свята, таму што добры ўраджай даваў магчымасць людзям жыць добра і гадаваць дзяцей.
Жнейкі зжалі сярпамі першы сноп раллі і ўручылі дырэктару РСКУП, які са словамі прывітання, з добрымі пажаданнямі і надзеяй на вялікі ўраджай звярнуўся да работнікаў. Настаяцелі храмаў праваслаўнай і каталіцкай канфесій перад выхадам у поле асвяцілі тэхніку.
Работнікі Дома культуры парадавалі хлебаробаў святочным канцэртам.