Люблю наш край, старонку гэту,
Дзе я радзілася, расла,
Дзе першы раз пазнала шчасце,
Слязу нядолі праліла.
К. Буйло
14 ліпеня бібліятэкар філіяла “Войткавіцкая сельская бібліятэка” правяла с дзецьмі краязнаўчы ваяж “Наша вёска, прырода і мы”, прысвечаны Году гістарычнай памяці.
Пачалося падарожжа з уезда ў веску і з сустракаючага гасцей возера, якое ў апошні час збірае на сваіх берагах рыбакоў з усяго раёна. Пасля адбылося падарожжа па парку, затым зазірнулі на мясцовыя ФАП і пошту. Апошнім пунктам быў Дом культуры і, вядома ж, бібліятэка, дзе працягвалася вывучэнне гісторыі вёскі Войткавічы па падрыхтаваных матэрыялах. Далей пагаварылі пра знакамітых землякоў Ваўкавыскага краю: мастак С. Жукоўскі, актрыса Я. Жэймо, акцёр А. Дзядзюшка. Напрыканцы мерапрыемства кожны расказаў пра тое месца, дзе нарадзіўся і жыве.