Янка Купала (Іван Дамінікавіч Луцэвіч) – вялікі паэт беларускага народа. Ён патрыёт сваёй Радзімы, вучыць шанаваць і берагчы родную мову, родную культуру.
7 ліпеня, у дзень 140-годдзя паэта, у філіяле “Гнезнаўская сельская бібліятэка” прайшоў дзень купалаўскай кнігі “Знаёмая мова, чароўны радок”.
Увазе чытачоў была прадстаўлена кніжная выстава ”Слаўны сын зямлі беларускай”, на якой прадстаўлены знакамітыя творы. На працягу дня ў бібліятэку наведваліся чытачы рознага ўзросту. Іх зацікавілі творы, якія яны з задавальненнем чыталі ўслух і абмяркоўвалі. Бібліятэкар расказвала прысутным пра жыццёвы і творчы шлях класіка. Выстава паспрыяла больш глыбокаму знаёмству дзяцей з творамі народнага пісьменніка.