7 ліпеня  ў  філіяле  «Шылавіцкая сельская бібліятэка»  прайшло  святочнае   мерапрыемства «З Купалам у сэрцы жывём», прысвечанае  140–годдзю  з дня нараджэння вядомага  беларускага песняра  Янкі  Купалы.

     Бібліятэкар пазнаёміла  ўдзельнікаў з біяграфіяй  і творчасцю паэта. 

     Творчасць Я. Купалы  — адна з найярчэйшых старонак у гісторыі беларускай літаратуры. Народны  пясняр  стварыў  сапраўдныя  шэдэўры нацыянальнай літаратуры, узнялў  беларускую літаратуру да ўзроўню сталага мастацтва, і ў гэтым  яго  вялікая гістарычная заслуга.

     Бібліятэкар прапанавала ўдзельнікам адправіцца ў віртуальнага падарожжа па родныя мясцінам паэта. Юныя чытачы віртуальна наведалі літаратурны музей у Вязынцы, даведаліся аб дзяцінстве беларускага класіка. З цікавасцю дзеці прайшлі пуцявінамі жыцця і творчасці Янкі Купалы. Гучала цудоўная беларуская мова, дзеці з захапленнем чыталі вершы Янкі Купалы, адказвалі на пытанні віктарыны, удзельнічалі ў літаратурных  гульнях “Дзеці чытаюць Купалу”.   

     У заключэнне мерапрыемства ўдзельнікі зрабілі выснову: памятаць аб мінулым – гэта не проста памятаць аб гістарычных падзеях, але і аддаваць даніну памяці і павагі тым вялікім людзям, якія ўнеслі вялікі ўклад у развіццё нашай краіны.