Янка Купала і Якуб Колас – імёны, якія вядомы кожнаму беларусу. Без іх нельга ўявіць нашу літаратуру і культуру. Гэтыя пісьменнікі пранеслі праз усё жыццё высокія ідэалы гуманізму, дабра і справядлівасці, аддалі народу свой талент, душу і сэрца. Іх імёны вымаўляюцца заўсёды разам. Іх псеўданімы з народнага жыцця і фальклору. Калі Колас — зямля, дык Купала — неба над роднаю зямлёю, калі Колас — хлеб, дык Купала — песня. Колас — цяпло роднага дому, трываласць і спакой, Купала — лірычны неспакой, трывога за родны край і за яго людзей. Купала і Колас — блізкія, але і розныя. Яны ў літаратуры застаюцца разам — удвух, дапаўняючы адзін аднаго. Купала — паэт-рамантык, Колас — рэаліст. Купала ірвецца ў свет ад зямлі, ад забітасці і цемры людской, Колас — вяртаецца на зямлю, у свой родны, мілы кут».

29 чэрвеня бібліятэкары Ваўкавыскай раённай бібліятэкі падрыхтавалі  літаратурную гадзіну “У сузор’і геніяў” для падапечных ДУ «Ваўкавыскі раённы дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў», прысвечаную 140-годдзю з дня нараджэння вялікіх майстроў паэтычнага слова – Янкі Купалы і Якуба Коласа.

У пажылых людзей жыццё прымае больш мерную і аднатонную ўстаноўку. У шаноўным узросце ў большасці дзядуляў і бабуль адсутнічае праца і грамадская дзейнасць. Кожны дзень бязрадасна падобны на папярэдні. Дарослым дзецям і ўнукам за мітуснёй і бестурботнасцю не заўсёды ёсць справы да пастарэлых сваякоў, таму ў старэйшага пакалення губляецца ўвесь інтарэс да жыцця. Магчыма, гэта і ёсць адна з асноўных прычын прыгнёту і адсутнасці бляску ў вачах.

На гэтым мерапрыемстве мы абмяркоўвалі вядомых пісьменнікаў Беларусі - Янку Купалу і Якуба Коласа, знаёміліся з біяграфіяй і знамянальнымі падзеямі з жыцця. Пенсіянерам была прадстаўлена кніжная выстава аб творчым жыцці паэтаў. Падапечныя таксама не засталіся ў баку, і зачыталі свае любімыя вершы. Свята дапоўнілася відэаролікамі і любімымі творамі пісьменнікаў.

Янка Купала і Якуб Колас уславілі сваю Бацькаўшчыну, сталі народнымі прарокамі, сцвердзілі сілу і моц беларускага слова. За ўсё гэта нашым слаўным песнярам самая глыбокая ўдзячнасць і пашана.