Па мясцінах памятных прайдуся,

Дзе шапоча казкі вецярок.

Я тваёю долей ганаруся,

Ваўкавыск – мой слаўны гарадок.

Абыду вакол твае абшары –

Ты мне любы зблізку і здалёк.

Над табой лунаюць песні-мары,

Ваўкавыск – рабочы гарадок.

                            С.Бандарэнка

   17 чэрвеня бібліятэкар філіяла “Ізабелінская сельская бібліятэка” запрасіла ўдзельнікаў літаратурна-краязнаўчага клуба “Чароўная карусель” на краязнаўчую бібліяпанараму “Я люблю цябе мой горад Ваўкавыск”, прымеркаваную да Года  гістарычнай памяці.

    Бібліятэкар разам з удзельнікамі клуба прайшліся па памятных мясцінах нашага слаўнага горада Ваўкавыска, прыгадалі яго гісторыю, паблукалі па яго вуліцах.