22 мая ў прыходзе храма Святых раўнаапостальных Мефодзія і Кірыла настаўнікаў Славенскіх г. Ваўкавыска адбыўся ўжо VІІ епархіяльны конкурс духоўнай паэзіі “Ангельскі глас”, які сабраў каля 63 удзельнікаў розных узростаў: ад самых маленькіх чытачоў да ўжо дарослых юнакоў і дзяўчат з розных мястэчкаў Гродзенскай вобласці. Выхаванцы нядзельнай школы храма Святога Архангела Міхаіла в. Ізабелін прынялі актыўны удзел у конкурсе і за выкананне вершаў атрымалі падзяку.

Творы, якія выконвалі ўдзельнікі конкурсу, аб’яднаны адной тэматыкай – праслаўленне праваславія ў творах як класікаў рускай і беларускай літаратуры, так і ў творах малавядомых аўтараў.