15 сакавіка да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у Субацкай сельскай бібліятэцы была арганізавана кніжная тэмпаліца “Галоўная кніга краіны”.
Наведвальнікі бібліятэкі даведаліся, што Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь штогод адзначаецца 15 сакавіка, што гэта - значная дата ў жыцці кожнага чалавека. Канстытуцыя - асноўны дакумент краіны, у якім адлюстраваны ўсе нашы правы і абавязкі.