Мова – наша спадчына, якую мы атрымліваем ад бацькоў і павінны перадаць наступным пакаленням. Хто хоць раз пачуў беларускую мову, не забудзе яе мяккасці і мілагучнасці, плаўнасці і напеўнасці, сціплай прыгажосці і самабытнасці.    

З мэтай выхавання павагі і любові да роднага слова, цікавасці да твораў беларускіх пісьменнікаў, а таксама ўмацавання жадання вывучаць сваю мову, паважаць, любіць і берагчы яе 23 лютага ў філіяле “Падароская сельская бібліятэка” прайшла гадзіна роднай мовы “Беларуская мова – мелодыя сэрца”, у якой прынялі ўдзел вучні ДУА “Падароскі дзіцячы сад-сярэдняя школа”.

Пачалося мерапрыемства з размовы пра гісторыю ўзнікнення Дня роднай мовы. Вучні змаглі пашырыць свой слоўнікавы запас і праявіць творчыя здольнасці. Яны прынялі ўдзел у гульнях, дзе паказалі добрыя веды ў перакладзе слоў з рускай на беларускую мову, разгадвалі загадкі, а таксама паспаборнічалі ў конкурсе скорагаворак.