“З любоўю да роднай мовы” – пад такой назвай адбылося мерапрыемства, прымеркаванае да Міжнароднага дня роднай мовы 19 лютага ў філіяле “Гнезнаўская сельская бібліятэка”.

Вучні Гнезнаўскай сярэдняй школы чыталі вершы, прыказкі і прымаўкі на роднай мове. Для таго, каб пашырыць веды прысутных пра родную мову, была арганізавана кніжная выстава “Кнігі беларускіх пісьменнікаў”. Бібліятэкар прапанавала вучням прачытаць вершы на беларускай мове нашых землякоў Валянціна Хмары і Таццяны Кашавой. 

Кожны чалавек павінен шанаваць сваю мову, традыцыі і культуру свайго народа. Мова яднае ўсіх людзей, якія пражываюць на тэрыторыі краіны.