КНИГА НОЯБРЯ


А.А. Савіцкі
«КАРАБІН»
Пра Вялікаю Айчынную вайну ў беларускай прозе напісана нямала. Але кніга, напісаная ўдзельнікам і сведкам тых гераічных і шматпакутных гадоў – падзея, безумоўна, значная і патрэбная.

Чым далей адыходзіць у мінулае той час, тым больш важна памятаць нашу гісторыю, велічны подзвіг народа, які адстаяў свабоду і незалежнасць у барацьбе з гітлераўскімі захопнікамі.

Запрашаем пазнаёміцца з творам Алеся Савіцкага “Карабін”.

Гэта кніга пра адважную барацьбу беларусаў з чужынцамі ў акупаваным фашыстамі горадзе, калі не толькі дарослыя, але і падлеткі гарэлі жаданнем вызваліць родны край. Смелыя, кемлівыя і дасціпныя, Генка і Лёнік не збіраюцца сядзець у хаце, пакуль іх бацькі змагаюцца з ворагам. Яны мараць трапіць да партызанаў, але на гэтым шляху іх чакае нямала складаных і трагічных выпрабаванняў.

Аповесць прызначана для дзяцей сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту.

 

За кнігай запрашаем у аддзел абслугоўвання і інфармацыі Ваўкавыскай раённай бібліятэкі (вул. Першамайская, 7) тэл.: 5 12 75