Сустрэча з паэзіяй – гэта заўсёды свята. А калі паэт, аўтар выдатных радкоў пра твой горад, аб малой радзіме, знаходзіцца побач, сам чытае свае творы – гэта сапраўдная падзея.

16 верасня ў Ваўкавыскай раённай бібліятэцы ў рамках Тыдня народнага адзінства прайшла сустрэча навучэнцаў Ваўкавыскага каледжа УА "Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт ім. Я. Купалы" з цікавым чалавекам, нашым паэтам-земляком, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, Мікалаем Пятровічам Іваноўскім.

Мікалай Пятровіч – аўтар кнігі “Нашчадкі роду Іваноўскіх”, паэтычнага зборніка "Пяром і сэрцам", зборніка вершаў "Сцяжынка дзяцінства", кніг для дзяцей "Загадкі на ўсе выпадкі", зборнікаў вершаў "Кроплі расы" і "Вострым зрокам".

З непадробнай цікавасцю і ўвагай падлеткі слухалі паэта, яго расказ аб нараджэнні сваіх вершаў. Прысутныя даведаліся пра дзяцінства паэта, гадах вучобы, працы на заводзе, пра сям'ю.

Мікалай Пятровіч прадставіў слухачам свае вершы, напоўненыя глыбінёй і сэнсам, якія пранізаны духам велізарнай любові да роднага краю і людзям, якія жывуць побач, прыродзе. Чытаў свае творы аб роднай зямлі, аб подзвігу людзей у гады вайны. Прагучалі вершы: «Дарогу маладым», «Вясковыя замалёўкі», «Пачастуем па-беларуску», «Пагутарым пра мову», «Казаў мне Купала» і інш.

 У вершах Мікалая Пятровіча гучыць шчырая любоў да роднай зямлі і сваімі пачуццямі аўтар падзяліўся з чытачамі. Мікалай Пятровіч нарадзіўся ў вёсцы, тэма прыроды заўсёды была блізкая яму, ён услаўляе прыгажосць роднай прыроды, захапляецца зменай пор года, радуецца прыходу вясны і сумуе аб адыходзячай восені, захапляецца снежнай завірухай.

Мікалая Пятровіча хвалюе і ваенная тэма, яго вершы прысвечаны подзвігу людзей Вялікай Айчыннай вайны, салдатам. У сваіх творах аўтар хоча данесці да чытача неабходнасць захавання міру на зямлі, выступае супраць вайны.

Разам з Мікалаем Пятровічам падлеткі разважалі аб такіх паняццях, як Радзіма, адзінства, гонар, патрыятызм, годнасць. Юнакі і дзяўчаты пачулі добрыя пажаданні ад паэта-земляка.

Паэзія Мікалая Пятровіча – шчырая, добрая, мудрая – нікога не пакінула абыякавым. Адным словам, творчасць Мікалая Пятровіча Іваноўскага – гэта свет яго душы, які выражаны ў словах. Трывога, боль, сумненні, роздум пра перажытае, пра сяброўства, пра каханне – у кожным радку вехі жыццёвага шляху, і ў кожнага верша ёсць свая гісторыя, якой аўтар з задавальненнем дзяліўся са слухачамі.

Прысутныя падзякавалі Мікалая Пятровіча Іваноўскага і пажадалі далейшых творчых поспехаў і новых сустрэч. Сустрэча атрымалася па-хатняму добрай і душэўнай. Такія мерапрыемствы важна і трэба праводзіць як мага часцей, каб мясцовых паэтаў, якія пражываюць сярод нас, ведалі не толькі па кнігах, але і ў твар.