1 ліпеня напярэдадні галоўнага свята нашай краіны, у філіяле «Бібліятэка – цэнтр нацыянальнай культуры аг. Юбілейны» адбыўся час патрыятызму «Беларусь – мая родная старонка!».

Падчас мерапрыемства ўдзельнікі даведаліся пра гісторыю ўзнікнення свята Дня Незалежнасці, пра цікавыя факты беларускай гісторыі, пачулі легенду пра Беларусь, адгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні віктарын «Мая Радзіма – Рэспубліка Беларусь», «Знаўца роднага краю», «Працягні прыказку і растлумачце яе сэнс» і «Перакладзіце на беларускую мову».

У канцы мерапрыемства ўсе прысутныя прагледзелі відэаролік пра Беларусь.

Тэма патрыятызму заўсёды актуальная для нас, бо незалежнасць, згуртаванасць, салідарнасць і ўзаемаразуменне беларусаў, аб'яднаных гісторыяй, традыцыямі, культурай і агульным духам павагі і роўнасці – гэтыя якасці заўсёды былі галоўнымі для беларусаў, такімі яны і павінны заставацца.