У філіяле “Ізабелінская сельская бібліятэка” да Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцін прайшла турыстычна-краязнаўчая гасцёўня “Тут карані адсюль вытокі”.

У гэты дзень бібліятэкар разам з удзельнікамі літаратурна-краязнаўчага клуба “Чароўная карусель” зазірнулі ў мінулае мястэчка, дакрануліся да гісторыі, здзейснілі вандроўку ў мінулае родных мясцін Ізабелінскага краю. Усе разам здзейснілі вандроўку ў касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла, храм Святога Архангела Міхаіла, пазнаёміліся з іх гісторыяй, а таксама дакрануліся да гісторыі помнікаў Вялікай Айчыннай вайны, якія ёсць на тэрыторыі Ізабеліна.

Удзельнікі клуба “Чароўная карусель” на працягу вандроўкі чыталі вершы пра Ізабелін, пра родныя мясціны. Мерапрыемства атрымалася цікавым і пазнавальным.