У цяперашні час востра адчуваецца неабходнасць адраджэння духоўнасці, ведання сваіх каранёў, свайго мінулага, а гэта магчыма толькі пры глыбокім вывучэнні гісторыі, літаратуры, традыцый і культуры свайго народа, мінулага і сучаснасці сваёй малой радзімы.

У філіяле “Войткавіцкая сельская бібліятэка” 18 жніўня прайшла пазнавальная ігратэка “Традыцыі роднага края”. Мэта дадзенага мерапрыемства – пашырыць кругагляд дзяцей аб сваёй радзіме. Яны даведаліся пра знакамітых людзей, пра гісторыю і прыроду роднага краю, успомнілі традыцыі краіны.

У ходзе мерапрыемства дзеці прадэманстравалі свае веды, задавалі шмат пытанняў, выяўляючы пры гэтым цікавасць да гістарычнага мінулага. Пазнавальная ігратэка дапамагла дзецям узбагаціць свае веды, папоўніць скарбонку цікавай інфармацыі аб сваёй радзіме.