У кожнага чалавека ёсць свае запаветныя кнігі: тыя, якія час ад часу хочацца перачытаць; тыя, якія навучылі нас чаму-небудзь важнаму ці запомніліся сваім займальным сюжэтам і, напэўна, любімыя кнігі дзяцінства.

Добрая кніга заўсёды пакідае след у душы, выклікае буру эмоцый і жаданне расказаць сябрам і знаёмым аб прачытаным. 22 жніўня наведвальнікі філіяла “Гарадская бібліятэка №46” папалі ў аб’ектыў фотакамеры са сваёй самай любімай кнігай.

На прыкладзе ўдзельнікаў акцыі “Мой портрет с любимой книгой” мы яшчэ раз пераканіліся, наколькі розныя літаратурныя густы нашых чытачоў.

Чытачы фатаграфаваліся і расказвалі, чаму менавіта гэтая кніга ім падабаецца больш за іншых. Сярод дарагіх сэрцу  кніг аказаліся:  “Жыццё ў пазыку” Рэмарка, “Айвенга” В.Скота, “Партрэт Дарыяна Грэя” О.Уальда, “Прыцемкі” С.Маер, “Гары Потэр” Дж.Ролінг  і многія іншыя кнігі сучасных пісьменнікаў і класікаў сусветнай літаратуры.

На здзіўленне, хлопчыкі і дзяўчынкі  расказвалі не толькі пра любімыя кніжкі для душы, але і аб упадабаных творах школьнай праграмы, напрыклад, такіх як “Ася” І.Тургенева, “Прыгоды Бульбобаў” П.Місько і інш.