12 жніўня ў філіяле “Ізабелінская сельская бібліятэка” для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Чароўная карусель” прайшло фальклорнае падарожжа “Беларускі скарб”.
Дзеці адгадвалі загадкі, успаміналі прымаўкі і прыказкі, вымаўлялі скарагаворкі. Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава, на якой былі прадстаўлены фальклорныя творы беларускага народа: казкі, песні, паданні, гульні, лічылкі і іншыя жанры вуснай народнай творчасці.
Напрыканцы мерапрыемства дзеці пашырылі свае веды пра гістарычна-культурную спадчыну Беларусі, выхавалі пачуццё гонару і глыбокай павагі да нацыянальных традыцый і звычаяў, культуры сваёй малой радзімы.