4 ліпеня ў раённай бібліятэцы дзяўчынкі і хлопчыкі з гімназіі №2 адправіліся ў відэавандроўку “Маёй сілы крыніца – родны край Беларусь”, прымеркаваную да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Спачатку дзеці разам з бібліятэкарам прыгадалі версіі паходжання назвы нашай краіны, затым удзельнікі даведаліся, чаму менавіта 3 ліпеня адзначаецца Дзень Незалежнасці.

Віртуальна дзеці пабывалі ў Белавежскай пушчы, на Нарачанскіх азёрах, здзейснілі падарожжа ў 10 топ мясцін, якія неабходна наведаць у  Беларусі.

Прысутныя дэманстравалі сваю выдатную дыкцыю пры чытанні вершаў А. Вольскага “Радзіма”, "Непаўторны край”, В. Шведа “Я нарадзіўся беларусам”. А замацавалі свае веды пра Беларусь, прыняўшы актыўны ўдзел у анлайн-віктарыне “Беларусь інтэрактыўная”.