11 чэрвеня ў філіяле “Воўпаўская сельская бібліятэка” адбылася літаратурная гадзіна “Шляхцянка-восень”, прысвечаная 70-годдзю беларускага пісьменніка Уладзіміра Мароза.
Уся творчасць Уладзіміра Мароза, усе яго працы адлюстроўваюць неабыякавасць таленавітага земляка, яго актыўную жыццёвую пазіцыю. Памкненні яго душы скіраваны толькі ў адзін бок – у бок сваёй любай Беларусі.
Бібліятэкар расказала аб біяграфічных звестках і творчым шляху пісьменніка.
А ў канцы мерапрыемства зачытала вершы: “Верш пра даўгі”, “Жаночы ранак”, “Цішыня”, “За гарбатай” і санет “Шляхцянка-восень”.