Дзень пісьменніка “Капітан дзіцячых мараў” прайшоў 19 мая ў філіяле “Вярэйкаўская сельская бібліятэка” і быў прымеркаваны да 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Маўра.

Удзельнікі мерапрыемства з дапамогай відэароліка пазнаёміліся не толькі з біяграфіяй і творчасцю пісьменніка, убачылі ўрыўкі з фільмаў, знятых па творах юбіляра, але і акунуліся ў жыццё людзей таго часу.

Разгадалі крыжаванку “Падарожжа з Янкам Маўрам”, адказалі на пытанні віктарыны, прынялі ўдзел у літаратурнай гульні “Успомні назвы”, конкурсе “Пазнай героя па апісанні”. Лінгвістычныя здольнасці паказалі ў конкурсе “Хто хучэй”, дзе трэба было растлумачыць лексічнае значэнне слоў. З дапамогай слоўніка пераклалі на беларускую мову ўрывак з твора Янкі Маўра і параўналі наколькі ён падобны на тэкст аўтара.

Удзельнікі мерапрыемства скарысталіся магчымасцю і зрабілі “рэкламу” твора пісьменніка-юбіляра, які яны чыталі.

Мерапрыемства атрымалася цікавым і змястоўным.