Немагчыма ахапіць усё багацце беларускай спадчыны, але імкнуцца да гэтага неабходна, таму 20 красавіка члены клуба “Юны эрудыт” філіяла “Вярэйкаўская сельская бібліятэка” адправіліся ў гістарычны віраж “Край свой родны абыду, скарбы розныя знайду”, каб у чарговы раз дакрануцца душой да побыту продкаў.
У чароўным куфэрку ўдзельнікі мерапрыемства знайшлі матуліны калыханкі, адну з якіх праслухалі ў запісу, а забаўлянкі і пацешкі прачыталі па ролях. З дапамогай кнігі Я.Р. Вількіна “Беларускія народныя гульні” развучылі і пагулялі ў гульні “Пярсцёнак”, “Бусел” і “Пасадзі бульбу”. Успомнілі народныя казкі, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне.
У выкананні групы сольных спеваў “Шанс” прагучала песня Ірыны Бейні “Беларусь – мой дом”.
Дзеці згадзіліся, што галоўны скарб роднай зямлі – яе мінулае, трэба вывучаць, ведаць і зберагаць.