4 лютага спаўняецца 215 гадоў з дня нараджэння аднаго з пачынальнікаў беларускай літаратуры, драматургіі і тэатра – Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча.  

Напярэдадні, 3 лютага, бібліятэкарам філіяла “Шылавіцкая сельская бібліятэка” было праведзена мерапрыемства «Жыццё беларускага дудара».

Бібліятэкар пазнаёміла юных удзельнікаў з жыццём і творчасцю Дуніна-Марцінкевіча, пазнаёміліся з мясцінамі звязанымі з жыццём Дуніна-Марцінкевіча ў Бабруйску і яго ваколіцах. 

Дзеці даведаліся, што Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч быў не толькі пачынальнікам новай беларускай літаратуры, дзейнасць яго была шматграннай. Ён быў адметным драматургам, экспромтным паэтам, таленавітым перакладчыкам, актыўным грамадскім дзеячам, таленавітым акторам, яркім публіцыстам, перакананым асветнікам.

Дзеці чыталі вершы Дуніна-Марцінкевіча дзе ён неаднойчы звяртаецца да мілага сэрцу дома і родных ваколіц. Затым зачыталі ўрывак смешнай і пазнавальнай п’есы “Пінская шляхта”.

Напрыканцы мерапрыемства дзеці паўдзельнічалі ў віктарыне «Дунін – Марцінкевіч і яго творчасць».