Дажынкі – гэта свята, якое, нягледзячы на сваю сучаснасць, каранямі сыходзіць у далёкае мінулае. Людзі здаўна радаваліся заканчэнню чарговага сезону, бо, у спелых каласах для земляроба здаўна хавалася само жыццё. А таму свята збору ўраджаю, беларусы адзначалі з асаблівым размахам.

    Раённыя "Дажынкі-2022" прайшлі 10 верасня ў горадзе Ваўкавыску. Праграма свята ўключала ў сябе ўрачыстыя і забаўляльныя мерапрыемствы. Падворкі гаспадарак Ваўкавышчыны здіўлялі разнастайнасцю прысмакаў, з канцэртнымі нумарамі выступалі аматарскія калектывы, працавалі гандлёвыя кропкі і дзіцячыя гульнявыя пляцоўкі.

   Супрацоўнікі Ваўкавыскай раённай бібліятэкі прадставілі кніжны падворак з тэматычнай выставай «Свята восеньскага ўраджаю».

   Наведаўшы бібліятэчнае падвор'е, кожны мог паспрабавать сябе майстрам па рукадзеллю і бляск-аквагрыму, стварыть сваімі рукамі дажыначную святочную паштоўку, альбо, пагартаць упадабаную кнігу з кніжнай тэматычнай эксапазіцыі.

   Госці свята з энтузіязмам удзельнічалі ў бібліятэчным інтэрактыве, упісвалі ў стылізаваную выяву каласкоў «Колас яднання», характэрныя рысы нацыянальнага характару сапраўднага беларуса.

   Пакаштаваўшы наліўную садавіну з арт-кампазіцыі "Спадарская мудрасць", можна было прачытать прыказку пра хлеб.

   Таксама папулярнасцю сярод юных наведвальнікаў карысталіся гульнявыя кубікі-пазлы.

   А на памяць усе жадаючыя маглі зрабіць фотаздымак, каля прывабнай лялькі-жняі і ветранога млына.