Янка Брыль – унікальны майстар лірычнай прозы, які бачыў свет і людзей вакол сябе і расказваў пра ўбачанае і пачутае жывой, натуральнай беларускай мовай.
Янка Брыль адносіцца да ліку тых пісьменнікаў, апавяданні якога вядомыя беларусам яшчэ са школьнай лавы. Яны дапамагаюць зразумець навакольны свет і людзей, вучаць бачыць і цаніць прыгажосць у жыцці і мастацтве. У сваіх творах пісьменнік адстойвае права мастака заставацца самім сабой, гэта значыць, быць шчырым і паслядоўным, не паддаючыся модзе ці карыслівым спакусам.
4 жніўня ў філіяле “Гнезнаўская сельская бібліятэка” прайшоў дзень беларускай кнігі “Майстар лірычнай прозы” прысвечаны 105-годдзю з дня нараджэння Янкі Брыля. На працягу дня чытачы знаёміліся з творамі пісьменніка.