Перамога – наша бяссмерце: беларуская паэзія барацьбы і міру / укладальнік Віктар Шніп. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2025. – 206 с.
Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь – галоўнае свята беларускай дзяржаўнасці. Даніна пакаленням беларусаў, якія на працягу стагоддзяў адстойвалі права жыць на роднай зямлі і самастойна вызначаць уласны лёс. Яно захоўвае памяць аб подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Напярэдадні гэтага свята фонд раённай бібліятэкі папоўніўся вельмі знакавай кнігай “Перамога – наша бяссмерце”.
У кнігу ўвайшлі лепшыя вершы беларускіх паэтаў, прысвечаныя тэме Вялікай Айчыннай вайны, мірнай і стваральнай працы беларусаў – нашчадкаў герояў вайны, тэме патрыятызму і веры ў заўтрашні дзень.
Кніга аздоблена рэпрадукцыямі карцін вядомых беларускіх мастакоў, фотадакументамі перыяду Вялікай Айчыннай вайны і пасляваеннага часу.
За кнігай запрашаем у аддзел абслугоўвання і інфармацыі Ваўкавыскай раённай бібліятэкі (вул. Першамайская, 7) тэл.: 5 12 75