КНИГА МАЯ


У.В. Вавула, М.М. Чарняўскі.

«ВАЙНА. ЮНАЦТВА. ПОДЗВИГ»

Дзецям, якія, на шчасце, не пазналі вайны, складана растлумачыць, як жылося ў цяжкія часы іх аднагодкам. На дапамогу прыходзіць літаратура. Кнігі для дзяцей аб вайне таксама поўныя болі і слёз, але ў іх ёсць месца каханню і сяброўству, простым радасцям і надзеі на цуд.

Веданне гісторыі - лепшы спосаб не паўтарыць у будучыні горкіх памылак мінулага. Няхай у нашых дзяцей заўсёды будзе мірнае неба над галавой.

«Вайна. Юнацтва. Подзвіг» – зборнік творау́ аб юнаках і дзяўчатах, чыё сталенне прыйшлося на жудасны ваенны час.

У кнізе дзве часткі: у першай У. В. Вавула дае хранікальна-дакументальныя звесткі аб юных героях Беларусі, у другой увазе чытачоў прадстаўлены паэмы вядомага беларускага пісьменніка Міколы Чарняўскага, прысвечаныя подзвігам юных змагароў за сваю Радзіму.

Кніга адрасавана дзецям сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту.

Унікальныя фатаграфіі з архіва Уладзіміра Вавулы робяць выданне асабліва каштоўным для ўсіх чытачоў. Пісьменнік выкарыстаў асабісты архіў і архівы музея батальёна беларускіх арлятаў школы № 67 і пакоі баявой славы "Юныя абаронцы Айчыны" гімназіі № 7 горада Мінска.

За кнігай запрашаем у аддзел абслугоўвання і інфармацыі Ваўкавыскай раённай бібліятэкі (вул. Першамайская, 7) тэл.: 5 12 75