Як не любіць нашу родную мову, такую мілагучную і напеўную?! Як хораша і каларытна гучаць словы па-беларуску! Мы гэта павінны разумець і імкнуцца размаўляць на роднай мове, каб адчуць яе смак. Але для гэтага мову трэба ведаць.
9 чэрвеня ў лагеры працы і адпачынку “Агра-Сіці” быў аб’яўлены Днём беларускай мовы, таму бібліятэкар філіяла “Вярэйкаўская сельская бібліятэка” запрасіла атрад “Гаспадары” на турнір знаўцаў “Гаворым па-беларуску”.
Хуткасць думкі ўдзельнікі мерапрыемства праявілі ў конкурсах “Інтэлектуальная азбука” і “Эрудыты-мовазнаўцы”. Смак роднай мовы адчулі, калі з прапанаваных літар складалі назвы гародніны. Апрануліся па-беларуску, калі расшыфроўвалі назвы абутку з дапамогай алфавіта. У іншых конкурсах адчулі сябе перакладчыкамі, тлумачальнікамі і нават паэтамі.
Мерапрыемства было накіравана на тое, каб праверыць, наколькі добра мы ведаем самабытныя беларускія словы і ўзбагаціцца з дапамогай іншых новымі ведамі.